росчырк, ✂, м.
Дадатковая рыса да апошняй літары ў чыім-н. подпісу ў выглядзе размашыстай завітушкі.
|| прым. росчыркавы, ✂.
рот, ✂, м.
-
Поласць паміж верхняй і ніжняй сківіцамі, якая мае адтуліну ў ніжняй частцы твару.
- Паласкаць р.
- Горка ў роце.
- Дыхаць ротам.
- Адкрыць р. (таксама перан. надта здзівіцца; разм.).
- У р. не лезе што-н. каму-н. (не хоча і не можа есці; разм.).
- Не браць у р. чаго-н. (не есці або не піць, не ўжываць; разм. У р. не бярэ гарэлкі).
- Разявіць р. (таксама перан. тое, што і адкрыць рот; разм.).
- Баяцца р. разявіць (перан.; баяцца што-н. сказаць, паспрачацца; разм.).
- Заціснуць р. каму-н. (таксама перан. не даць свабодна выказацца; прымусіць маўчаць;
разм.).
- Заляпіць р. каму-н. (перан. подкупам, падарункамі прымусіць маўчаць, не гаварыць праўду;
разм. неадабр.).
- Не закрываючы рота гаварыць (не змаўкаючы; разм.).
- У р. глядзець каму-н. (таксама перан. угодліва слухаць або слухацца каго-н.; разм.
неадабр.).
-
Абрысы і разрэз губ.
-
У жывёл: тое, што і пашча.
-
перан. Ядок, утрыманец (разм.).
- Карміць шэсць ратоў.
- Лішні р. у сям’і.
|| памянш. роцік, ✂ і раток, ✂.
- Маленькі роцік або раток.
|| павел. рацішча, ✂.
|| прым. ротавы, ✂.
рота, ✂, ж.
Падраздзяленне ў пяхоце і некаторых іншых родах войск, якое ўваходзіць у склад батальёна.
- Камандзір роты.
- Санітарная р.
- Цэлая р. каго-н. (перан. надта многа).
|| прым. ротны, ✂.
- Р. камандзір.
- Загад ротнага (наз.).
ротмістр, ✂, м.
У царскай арміі: афіцэрскі чын у кавалерыі, які адпавядаў капітану ў пяхоце, а таксама асоба ў гэтым чыне.
|| прым. ротмістрскі, ✂.
роў1, ✂, м.
Доўгае паглыбленне, выкапанае ў зямлі.
|| памянш. равок, ✂.
роўна... (а таксама раўна...).
Першая частка складаных слоў са знач.:
- 1) роўны, з роўным, напр. роўнавугольны, роўнаразмешчаны, роўнарасстаўлены;
- 2) аднолькава, падобна, напр. роўнавялікі, роўнадаступны, роўнаімавернасны, роўнамагчымы, роўнатрывалы.