Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крытыцызм, ✂, м. (кніжн.).

Крытычныя адносіны да чаго-н.

  • Дух крытыцызму.
  • Праявіць к.

крытычны​1 ✂ прым.

  1. Які заключае ў сабе крытыку.

    • Крытычныя заўвагі.
    • К. матэрыял.
  2. Здольны адносіцца да каго-, чаго-н. крытычна, з крытыкай (у 1 знач.).

    • К. розум.
    • Адносіцца крытычна (прысл.) да прапаноў.

|| наз. крытычнасць, ✂.

крытычны​2 ✂ прым.

  1. Пераломны, які знаходзіцца ў стане крызісу.

    • К. момант хваробы.
    • Крытычная тэмпература (тэмпература пераходу цела з аднаго стану ў другі; спец.).
  2. Вельмі цяжкі, небяспечны.

    • Крытычнае становішча.

|| наз. крытычнасць, ✂.

крытэрый, ✂, м. (кніжн.).

Прызнак, на аснове якога даецца ацэнка чаму-н., робіцца класіфікацыя чаго-н.

  • К. для падзелу твораў мастацтва.
  • К. для вызначэння пераможцаў.

крыўда, ✂, ж.

Несправядлівы папрок, грубы ўчынак, дапушчаная абраза ў дачыненні каго-н.

  • Быць у крыўдзе на каго-н. (крыўдзіцца).
  • Не даць у крыўду каго-н. (заступіцца за каго-н., не даваць быць пакрыўджаным).
  • Не ў крыўду хай будзе сказана (не варта злавацца на сказанае).

крыўдаваць, ✂; незак.

Мець на каго-н. крыўду; крыўдзіцца.

  • Не трэба к.

крыўдзіцель, ✂, м.

Той, хто крыўдзіў, крыўдзіць каго-н.

|| ж. крыўдзіцелька, ✂.

крыўдзіцца, ✂; незак.

Адчуваць крыўду, прымаць што-н. за крыўду.

  • К. на несправядлівасць.

крыўдзіць, ✂; незак.

Рабіць крыўду каму-н.

  • К. таварыша.

крыўдлівы, ✂.

Які лёгка крыўдзіцца, здольны адчуваць крыўду.

  • К. па натуры чалавек.

|| наз. крыўдлівасць, ✂.