Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трыста, ліч.

Лік і лічба 300, а таксама колькасць, якая абазначаецца гэтай лічбай.

|| парадкавы ліч. трохсоты, .

трысцен, і трысцень, , м.

Прыбудова да хаты і пад. з трох сцен.

трысцё, , н., зб.

Трыснёг.

  • Рэчка зарасла трысцём.

трысціна, , ж.

Сцябло трыснягу.

трысцянка, , ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства злакаў, якая расце на балотах і берагах вадаёмаў і нагадвае трыснёг.

трытон, , м.

  1. У антычнай міфалогіі: марское бажаство ў выглядзе напалову чалавека напалову рыбы, якое ўздымае або спыняе хвалі.

  2. Хвастатае земнаводнае сямейства саламандраў, падобнае на яшчарку.

трыумвірат, , м.

  1. Саюз трох дзяржаўных дзеячаў для ажыццяўлення вярхоўнай улады.

    • Ваенны т.
  2. перан. Пагадненне трох асоб для сумеснай дзейнасці, звычайна палітычнай.

трыумф, , м.

  1. Бліскучы поспех, урачыстасць (першапачаткова ў Старажытным Рыме — урачыстая сустрэча палкаводца і яго войска ў сувязі з дасягнутай перамогай).

  2. Наогул выдатны поспех, бліскучая перамога ў чым-н.

    • Т. балета.

|| прым. трыумфальны, .

трыумфаваць, ; незак. (разм.).

Радавацца, весяліцца з прычыны перамогі над кім-н., поспеху ў чым-н.

трыумфатар, , м. (кніжн.).

Пераможца, той, каго сустракаюць з трыумфам.

|| прым. трыумфатарскі, .