Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзяркач​1, ✂, м.

Сцёрты венік; галень.

  • Дзеркачамі дзеці мялі двор.

дзяркач​2, ✂, м. (абл.).

Невялікая лугавая птушка з характэрным скрыпучым крыкам; тое, што і драч.

дзярніна, ✂, ж.

Тое, што і дзёран, а таксама кавалак дзёрну.

  • Плугамі ўзнімалі дзярніну.
  • Дзярнінай абкладваюць клумбы.

дзярністы, ✂.

Густа парослы карэннем травяністых раслін.

  • Дзярністая глеба.

|| прым. дзярністасць, ✂.

дзяруга, ✂, ж. (разм.).

Грубая тканіна; вопратка з такой тканіны.

|| памянш. дзяружка, ✂.

|| прым. дзяружны, ✂.

дзясна, ✂, ж.

Слізістая абалонка, якая пакрывае карані зубоў.

  • Дзясны крываточаць.

|| прым. дзясенны, ✂.

дзятва​1, ✂, ж., зб. (спец.).

Лічынкі пчол, а таксама маладыя пчолы.

дзятва​2, ✂, ж., зб. (разм.).

Маленькія дзеці.

  • Чуўся смех дзятвы.

дзятляня, ✂ і дзятлянё, ✂, н.

Птушаня дзятла.

дзяўбальны, ✂.

Прызначаны для дзяўбання.

  • Д. станок.
  • Д. інструмент.