Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трывожыцца, ; незак.

Прыходзіць у стан трывогі, моцнага душэўнага хвалявання, турбавацца.

  • Т. за родных.

|| зак. устрывожыцца, і патрывожыцца, .

трывожыць, ; незак.

  1. Прыводзіць у стан трывогі (у 1 знач.), хвалявання.

    • Трывожыла становішча на фронце.
  2. Парушаць спакой каго-, чаго-н., турбаваць.

    • Не трэба яго т.
  3. перан. Бударажыць мінулае, перажытае.

  4. Раздражняць, раз’ятрываць.

    • Т. рану.

|| зак. устрывожыць, , стрывожыць, і патрывожыць, .

трывуголка, , ж.

Даўней: трохвугольная форменная шапка.

трыганаметрыя, , ж.

Раздзел геаметрыі, які вывучае суадносіны паміж старанамі і вугламі трохвугольніка.

|| прым. трыганаметрычны, .

трыгубіца, , ж.

  1. Від рыбалоўнай снасці.

  2. Заечая губа (разм.).

трыдзевяты, .

У казках: вельмі далёкі (у старым лічэнні дваццаць сёмы).

  • У трыдзевятым царстве.

трыдзевяць:

  • за трыдзевяць зямель (разм.) — у казках: у вельмі далёкай краіне, вельмі далёка.

трыдзесяты, .

У казках: вельмі далёкі (у старым лічэнні трыццаты).

  • У трыдзесятым царстве.

трыер, , м.

Машына для ачысткі і сарціроўкі насення.

|| наз. трыерны, .

трыёд, , м.

Электронная лямпа з трыма электродамі.