Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экскаватаршчык, ✂, м.

Той, хто працуе на экскаватары.

|| ж. экскаватаршчыца, ✂.

|| прым. экскаватаршчыцкі, ✂.

экскрэменты, ✂ (спец.).

Ператраўленая ежа ў выглядзе калу, мачы.

экскурс, ✂, м. (кніжн.).

Адступленне ад галоўнай тэмы для падрабязнага высвятлення пабочнага пытання.

  • Э. у гісторыю роднага краю.

экскурсавод, ✂, м.

Спецыяліст, які вядзе экскурсію і дае тлумачэнні.

|| ж. экскурсаводка, ✂.

|| прым. экскурсаводчы, ✂.

экскурсант, ✂, м.

Удзельнік экскурсіі.

|| ж. экскурсантка, ✂.

|| прым. экскурсант, ✂.

экскурсія, ✂, ж.

  1. Паездка (калектыўная ці індывідуальная) куды-н., наведванне чаго-н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай.

    • Э. ў музей.
    • Паехаць на экскурсію ў Мінск.
  2. Група ўдзельнікаў такой паездкі, такога наведвання (разм.).

|| прым. экскурсійны, ✂.

  • Э. аўтобус.
  • Э. сезон.
  • Экскурсійнае бюро.

экслібрыс, ✂, м.

Па-мастацку аформлены кніжны знак, які наклейваецца на ўнутраным баку вокладкі кнігі і паказвае на прыналежнасць яе ўладальніку.

|| прым. экслібрысны, ✂.

экспазіцыя, ✂, ж.

  1. Размяшчэнне якіх-н. прадметаў у пэўным парадку для агляду.

    • Э. твораў мастака.
  2. Уступная частка літаратурнага ці музычнага твора, у якой выкладаюцца матывы, што ў іх развіваюцца (спецыяльны тэрмін).

|| прым. экспазіцыйны, ✂.

экспанаваць, ✂; зак. і незак.

Выставіць (выстаўляць) для агляду.

|| наз. экспанаванне, ✂.

экспанат, ✂, м.

Прадмет, які выстаўляецца ў музеі або на выстаўцы для агляду.

  • Музейны э. (таксама перан. пра што-н. вельмі старое, даўнейшае; разм. жарт.).

|| прым. экспанатны, ✂.