Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трумо, нескл., н.

  1. Высокае стаячае люстра.

  2. Прасценак паміж вокнамі, звычайна ўпрыгожаны арнаментам (спец.).

труна, , ж.

Спецыяльная скрынка, у якой хаваюць памёршага.

  • Загнаць у труну каго (разм. неадабр.) — зжыць са свету.

|| прым. трунны, .

трунак, , м. (абл.).

Алкагольны напітак.

  • Выпіць па чарцы трунку з дарогі.

трунар, , м.

Майстар, які робіць труны.

труп, , м.

Мёртвае цела чалавека або жывёлы.

|| прым. трупны, .

  • Т. яд.

трупа, , ж.

Калектыў артыстаў тэатра, цырка.

  • Балетная т.

трупцець, ; незак. (разм.).

Утвараць глухі нячысты гук (пра надтрэснуты посуд).

  • Гаршчок трупціць.

|| наз. трупценне, .

трупярня, , ж.

Памяшканне для трупаў; морг.

трус1, , м.

Невялікі хатні грызун сямейства заечых, а таксама яго футра.

|| прым. трусіны, .

  • Трусінае мяса.

трус2, , м. (разм.).

Ваганне зямлі, землетрасенне.