Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канфрантацыя, , ж.

Проціпастаўленне, супрацьборства.

  • Палітычная к.

|| прым. канфрантацыйны, .

канфуз, , м. (разм.).

Стан няёмкасці, збянтэжанасці; няёмкае, часам смешнае становішча.

  • Вось такі к. здарыўся.

|| прым. канфузны, .

  • К. выпадак.

канфузіцца, ; незак. (разм.).

Адчуваць няёмкасць; саромецца, бянтэжыцца.

  • К. на людзях.

|| зак. сканфузіцца, .

канфузіць, ; незак. (разм.).

Прыводзіць у канфуз.

|| зак. сканфузіць, .

канфузлівы, (разм.).

Які лёгка канфузіцца, бянтэжыцца; сарамлівы.

|| наз. канфузлівасць, .

канфузны, .

  1. гл. канфуз.

  2. Здольны прывесці ў канфуз, які ставіць у няёмкае становішча, кампраметуе.

    • Канфузныя паводзіны.

|| наз. канфузнасць, .

канцавы, .

Які знаходзіцца на канцы.

  • Канцавая станцыя.

канцлагер, , м.

Скарачэнне: канцэнтрацыйны лагер.

|| прым. канцлагерны, .

канцлер, , м.

Прэм’ер-міністр у некаторых краінах, а таксама вышэйшы грамадзянскі чын у царскай Расіі.

|| прым. канцлерскі, .

канцоўка, , ж. (спец.).

  1. Графічнае ўпрыгожанне ў канцы кнігі, раздзела.

  2. Заключная частка літаратурнага ці музычнага твора.