Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзесяцігодка, , ж. (разм.).

Поўная сярэдняя школа з дзесяццю гадамі навучання.

  • Скончыць дзесяцігодку.

дзесяцідзёнка, , ж. (разм.).

Прамежак часу ў дзесяць дзён, дэкада.

|| прым. дзесяцідзённы, .

дзесяцікапеечны, .

  1. Вартасцю ў дзесяць капеек.

    • Дзесяцікапеечная манета.
  2. Коштам у дзесяць капеек.

    • Д. канверт.

дзесяцікласнік, , м.

Вучань дзесятага класа.

|| ж. дзесяцікласніца, .

дзесяцікратны, .

Які паўтараецца дзесяць разоў.

  • У дзесяцікратным памеры.
  • Д. чэмпіён.

дзесяціна, , ж.

Старая руская мера зямельнай плошчы, роўная 2400 кв. сажням або 1,09 гектара.

|| прым. дзесяцінны, .

  • Д. надзел зямлі.

дзесяцірублёўка, , ж. (разм.).

Грашовы знак вартасцю ў дзесяць рублёў.

|| прым. дзесяцірублёвы, .

дзесяцкі, , м. (уст.).

У дарэвалюцыйнай Расіі: выбарная службовая асоба з сялян (звычайна ад кожных дзесяці двароў), памочнік соцкага.

дзесяць, ліч.

Лік і колькасць 10.

  • Д. чалавек.
  • Д. гадоў.

  • Ні ў пяць ні ў дзесяць (разм. неадабр.) — ні туды ні сюды; ні так ні гэтак.

|| парадкавы ліч. дзесяты, .

  • Дзесятыя гады (з 10 па 20 год якога-н. стагоддзя).
  • Гэта справа дзесятая (перан. няважная, другарадная; разм.).

  • Пятае цераз дзесятае (разм. жарт.) — непаслядоўна, пераскокваючы з аднаго на другое (расказваць, пераказваць).

дзетазабойства, , н.

Забойства дзіцяці.