Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

электрометр, ✂, м.

Прыбор для вымярэння электрычнага напружання, электрычнага патэнцыялу.

электрон, ✂, м. (спец.).

Элементарная часціца з найменшым адмоўным электрычным зарадам.

|| прым. электронны, ✂.

электроніка, ✂, ж.

Навука аб узаемадзеянні электронаў з электрамагнітнымі палямі і аб метадах стварэння электрычных прыбораў і ўстройстваў.

электронна-...

Першая частка складаных слоў са знач. электронны (у 2 знач.), напр. электронна-акустычны, электронна-аптычны, электронна-вылічальны, электронна-вымяральны, электронна-лічыльны, электронна-мікраскапічны, электронна-ядзерны.

электронна-вылічальны, ✂.

Які мае адносіны да электронных сродкаў, прызначаных для вылічальных аперацый, пераўтварэння інфармацыі, для кіравання механізмамі, агрэгатамі і пад.

  • Электронна-вылічальная машына.

электронны, ✂.

  1. гл. электрон.

  2. Звязаны з выкарыстаннем уласцівасцей электронаў, заснаваны на іх уласцівасцях.

    • Электронная вылічальная машына (ЭВМ).
    • Э. мікраскоп.
    • Электронная лінза.

электрызаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Перадаць (перадаваць) якому-н. целу электрычны разрад.

  2. перан. Узбудзіць, давесці (узбуджаць, даводзіць) да пэўнага стану.

|| зак. наэлектрызаваць, ✂.

|| звар. наэлектрызавацца, ✂.

|| наз. электрызацыя, ✂.

электрык​1, ✂, м.

  1. Спецыяліст у галіне электрычнасці, электратэхнікі.

  2. Электратэхнік, электраманцёр.

    • Выклікаць электрыка.

электрык​2, нескл., прым.

Блакітна-сіні колер.

  • Касцюм колеру э.

электрыфікаваць, ✂; зак. і незак.

Укараніць (укараняць) электраэнергію ў народную гаспадарку і быт.

  • Э. вёску.

|| наз. электрыфікацыя, ✂.

|| прым. электрыфікацыйны, ✂.