Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эклектычны, , ж. (кніжн.).

  1. гл. эклектыка і эклектызм.

  2. Які выяўляе эклектызм, з’яўляецца эклектызмам.

    • Эклектычныя перакананні.

|| наз. эклектычнасць, .

эклер, , м.

Пірожнае з заварнога цеста з крэмам усярэдзіне.

эколаг, , м.

Спецыяліст па экалогіі.

экран, , м.

  1. Плоскасць, паверхня, якая адбівае, паглынае ці пераўтварае выпраменьванне розных відаў энергіі з мэтай аховы ад выпраменьвання ці яго выкарыстання (спец.).

  2. Устройства (першапачаткова нацягнутая на раму белая тканіна) для дэманстрацыі фільмаў, дыяпазітываў.

    • Палотнішча экрана.
  3. Пра паказ кінафільмаў, пра кінамастацтва.

|| прым. экранны, .

экранаванне, , н. (спец.).

Тое, што і экраніраванне.

экранізаваць, ; зак. і незак.

Зняць (здымаць) для паказу ў кіно (балет, спектакль) або палажыць (класці) ў аснову стварэння кінафільма (літаратурны твор).

|| наз. экранізацыя, .

  • Э. оперы.

экраніраванне, , н. (спец.).

Спосаб аховы, засцярогі каго-, чаго-н. ад пабочнага ўздзеяння, шкоднага уплыву пры дапамозе экрана.

  • Цеплавое э.

экраніраваць, і экранаваць, ; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) экраніраванне.

эксгумацыя, , ж. (спец.).

Даставанне трупа з месца пахавання для судова-медыцынскай або крыміналістычнай экспертызы.

|| прым. эксгумацыйны, .

экскаватар, , м.

Землярыйная машына для вымання, перамяшчэння і пагрузкі на транспарт зямлі, пяску, камення і пад.

|| прым. экскаватарны, .