Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ром, ✂, м.

Моцны спіртны напітак з соку цукровага трыснягу.

|| прым. ромавы, ✂.

ромб, ✂, м.

  1. У матэматыцы: паралелаграм, у якога ўсе стораны роўныя.

  2. Назва знака адрознення такой формы на пятліцах у вышэйшага каманднага саставу Савецкай Арміі да 1943 г.

|| прым. рамбічны, ✂ і ромбавы, ✂.

ронда, нескл., н. (спец.).

Музычная п’еса, у якой некалькі разоў паўтараецца рэфрэн.

рондаль, ✂, м. (уст.).

Каструля з ручкай.

роскаш, ✂, ж.

Тое, што і раскоша.

росквіт, ✂, м.

  1. гл. расквітнець і расцвісці.

  2. Найвышэйшая ступень развіцця чаго-н., уздым.

    • Р. эканомікі краіны.
    • У росквіце сіл.

рослы, ✂.

Высокага росту.

  • Р. хлопец.

|| наз. росласць, ✂.

росны, ✂:

  • росны ладан — від расліннай араматычнай смалы.

роспач, ✂, м.

Стан, пачуццё крайняй безнадзейнасці, упадку духу.

  • Быць у роспачы.
  • Гаварыць з роспаччу.

роспачны, ✂.

У якім адчуваецца роспач; поўны роспачы.

  • Р. крык.
  • Р. позірк.