Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вярстаць, ✂; незак. (спец.).

Размяшчаць друкарскі набор па старонках.

  • В. кнігу.

|| зак. звярстаць, ✂.

|| наз. вярстанне, ✂ і вёрстка, ✂.

вяртлюг, ✂, м. (спец.).

  1. Рухомы канец сцегнавой косці, які ўваходзіць у чашку таза.

  2. Злучальнае звяно дзвюх частак механізма, якое дазваляе адной з іх вярцецца вакол сваёй восі.

|| прым. вяртлюжны, ✂.

вяртлявы, ✂ (разм.).

Вельмі рухавы, непаседлівы.

  • Вяртлявае дзіця.

|| наз. вяртлявасць, ✂.

вярховы, ✂.

Размешчаны ў верхнім цячэнні ракі.

вярхом, прысл.

  1. Пра язду: на спіне жывёлы.

    • В. на кані.
  2. перан. Седзячы на кім-, чым-н., як на спіне каня.

    • В. на крэсле.
    • Скакаць в. на кійку.

вярхоўе, ✂, н.

Верхняе цячэнне ракі і мясцовасць, якая прылягае да яе.

  • У вярхоўях Бярэзіны.

вярхоўны, ✂.

Галоўны, найвышэйшы.

  • В. галоўнакамандуючы.
  • В. Савет Рэспублікі Беларусь.

вярцецца, ✂; незак.

Тое, што і круціцца.

|| наз. вярчэнне, ✂.

|| прым. вярчальны, ✂.

  • В. рух.

вярцець, ✂; незак.

Тое, што і круціць.

|| наз. вярчэнне, ✂.

вяршок​1, ✂, м.

Старая мера даўжыні, роўная 4,4 см.

  • У аршыне шаснаццаць вяршкоў.

|| прым. вяршковы, ✂.