Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лішне, прысл.

  1. Вельмі многа, празмерна.

    • На фронце не будзеш л. спаць.
  2. Многа залішне.

    • Не было патрэбы л. гаварыць.

лішні, .

  1. Збыткоўны, які перавышае адпаведную колькасць, празмерна.

    • Лішнія грошы.
    • Лішнія турботы.
  2. Непатрэбны, бескарысны.

    • Лішнія рэчы.
    • Лічыць сябе лішняй у хаце.
  3. Дадатковы, пабочны.

    • Сказаць л. раз не шкодзіць.

  • Без лішніх слоў — не размаўляючы доўга.

лішніца, , ж. (разм.).

  1. Празмернасць, лішак. У хаце лішніцы не было.

  2. Лішняе.

    • Сказаць лішніцу.

ліштва, , ж.

  1. Накладная планка вакол дзвярнога ці аконнага праёма.

    • Фігурная л.
  2. Металічная накладная пласцінка з шчылінай для ключа на дзвярах, шуфлядах і пад.

  3. Тое, што і плінтус.

  4. Падгорнутая або нашытая палоска матэрыі для аддзелкі, падрубкі.

|| памянш. ліштвачка, .

|| прым. ліштвяны, .

лішэнец, , м. (уст.).

Чалавек, які пазбаўлены выбарчых і іншых грамадзянскіх правоў.

|| ж. лішэнка, .

ліяна, , ж.

Павойная кустовая або дрэвавая расліна, пашыраная, галоўным чынам, у трапічных і субтрапічных лясах.

|| прым. ліянавы, .

  • Л. лес.

лоб, , м.

Верхняя частка твару чалавека або морды жывёлы.

  • Адкрыты л.
  • Пусціць (сабе) кулю ў л. (застраліцца).
  • На лбе напісана (адразу відаць, хто ён такі; разм.).

  • Лоб у лоб (разм.) — насустрач адзін аднаму (ісці, сыходзіцца і пад.).

  • У лоб —
    1. з фронту, франтальным ударам.
      • Атакаваць праціўніка ў л.
    2. залішне прамалінейна (разм.).
      • Спытаць у л.

|| памянш. лабок, .

|| прым. лобны, .

  • Лобная косць.

лобзік, , м.

Тонкая вузкая пілка ў рамцы для выпілоўвання ўзораў.

|| прым. лобзікавы, .

лобі, нескл., н.

Група прадстаўнікоў эканамічна моцных структур, якія аказваюць уплыў на палітыку дзяржавы.

|| прым. лабісцкі, .

лобны, :

  • лобнае месца — узвышэнне, з якога ў старажытнасці аб’яўляліся царскія ўказы і на якім адбываліся пакаранні смерцю.