прыметнік
Збыткоўны, які перавышае адпаведную колькасць, празмерна.
- Лішнія грошы.
- Лішнія турботы.
Непатрэбны, бескарысны.
- Лішнія рэчы.
- Лічыць сябе лішняй у хаце.
Дадатковы, пабочны.
- Сказаць л. раз не шкодзіць.
Без лішніх слоў — не размаўляючы доўга.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)