Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гіпербала​2, ✂, ж.

У матэматыцы: незамкнутая крывая з дзвюх галін, якая ўтвараецца пры перасячэнні канічнай паверхні плоскасцю.

|| прым. гіпербалічны, ✂.

гіпертанія, ✂, ж. (спец.).

Хвароба, звязаная з павышэннем крывянога ціску.

|| прым. гіпертанічны, ✂.

гіпертонік, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які хварэе гіпертанічнай хваробай.

гіпертрафіраваны, ✂.

Які падвергся гіпертрафіі.

гіпертрафіравацца, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Падвергнуцца (падвяргацца) гіпертрафіі.

гіпертрафіраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Падвергнуць (падвяргаць) гіпертрафіі.

гіпертрафія, ✂, ж. (кніжн.).

Хваравітае павелічэнне аб’ёму якога-н. органа цела.

  • Г. сэрца.

|| прым. гіпертрафічны, ✂.

гіпнатызаваць, ✂; незак.

Прыводзіць у стан гіпнозу.

|| зак. загіпнатызаваць, ✂.

|| наз. гіпнатызаванне, ✂ і гіпнатызацыя, ✂.

гіпнатызёр, ✂, м.

Спецыяліст па гіпнозу, які валодае здольнасцю гіпнатызаваць.

|| прым. гіпнатызёрскі, ✂.

гіпноз, ✂, м.

Асаблівы стан частковага, няпоўнага сну, які выклікаецца ўнушэннем і суправаджаецца падпарадкаваннем таму, хто ўнушае, а таксама сам спосаб такога ўнушэння.

  • Быць у стане гіпнозу.
  • Лячыць гіпнозам.

|| прым. гіпнатычны, ✂.