Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

двухпалубны, ✂.

Пра карабель, самалёт: які мае дзве палубы.

  • Д. параход.
  • Д. аэробус.

двухпальцы, ✂, (спец.).

Які мае два пальцы (у 1 знач.) на руцэ або назе (пра жывёл на лапе).

двухполле, ✂, н.

Стары спосаб апрацоўкі зямлі, пры якім кожны год палавіна зямлі заставалася пад парам.

|| прым. двухпольны, ✂.

двухполы, ✂, (спец.).

  1. Пра арганізм чалавека, жывёлы: які мае мужчынскія і жаночыя палавыя органы.

  2. Які мае тычынкі і песцікі ў адной кветцы.

    • Двухполыя кветкі.

двухрадкоўе, ✂, н.

Страфа з двух радкоў.

двухразовы, ✂.

Які праводзіцца два разы ў які-н. прамежак часу.

  • Двухразовае кармленне.

двухручны, ✂, (спец.).

З дзвюма ручкамі.

  • Двухручная піла.

двухскладовы, ✂.

Які мае два склады.

  • Двухскладовае слова.

|| наз. двухскладовасць, ✂.

двухсотгоддзе, ✂, н.

  1. Тэрмін у дзвесце год.

  2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася дзвесце год назад.

    • Д. заснавання горада.

|| прым. двухсотгадовы, ✂.

двухспальны, ✂.

Разлічаны для спання ўдваіх.

  • Д. ложак.