Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гільза, , ж.

  1. Металічная трубка для кулі, снарада з дном, у адтуліну якога ўстаўляецца капсуль.

  2. Папяровая трубачка, якую набіваюць тытунём пры вырабе папярос.

|| прым. гільзавы, .

гільяціна, , ж.

Прылада для пакарання смерцю шляхам адсякання галавы асуджанага.

|| прым. гільяцінны, .

гільяцінаваць, ; зак. і незак.

Пакараць (караць) на гільяціне.

гімн, , м.

  1. Урачыстая песня, прынятая як сімвал дзяржаўнага або сацыяльнага адзінства.

    • Дзяржаўны г. Беларусі.
  2. Увогуле — хвалебная песня або музычны твор у гонар каго-, чаго-н.

    • Г. працы.
    • Г. міру і свабодзе.

гімназіст, , м.

Вучань гімназіі.

|| ж. гімназістка, .

|| прым. гімназісцкі, .

гімназія, , ж.

Агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова.

  • Жаночая г.

|| прым. гімназічны, .

гімнаст, , м.

Спартсмен, які займаецца гімнастыкай.

|| ж. гімнастка, .

гімнастыка, , ж.

Сістэма практыкаванняў для фізічнага развіцця арганізма.

|| прым. гімнастычны, .

гімнасцёрка, , ж.

Верхняя сарочка са стаячым каўняром, прынятая як ваеннае форменнае адзенне.

гінекалогія, , ж.

Навука, якая вывучае анатама-фізіялагічныя асаблівасці жаночага арганізма, жаночыя хваробы і іх лячэнне.

|| прым. гінекалагічны, .