Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ідэя, , ж.

  1. Паняцце, уяўленне, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у свядомасці чалавека і выражае яго адносіны да навакольнага свету.

    • Патрыятычныя ідэі.
  2. Асноўная, галоўная думка твора, якая вызначае яго змест.

    • І. рамана.
  3. Думка, задума, план.

    • Падаць ідэю.
  4. чаго. Мысленны вобраз чаго-н., паняцце аб чым-н. (кніжн.).

    • І. дабра і справядлівасці.

|| памянш. ідэйка, .

іена, , ж.

Грашовая адзінка ў Японіі.

іерадыякан, , м.

Манах у сане дыякана.

іераманах, , м.

Манах у сане свяшчэнніка.

іерарх, , м.

Асоба, якая адносіцца да вышэйшай царкоўнай іерархіі.

іерархія, , ж. (кніжн.).

Парадак падпарадкавання ніжэйшых (чыноў, званняў і пад.) вышэйшым.

|| прым. іерархічны, .

іерогліф, , м.

Фігурны знак у сістэме ідэаграфічнага пісьма.

|| прым. іерагліфічны, .

  • Іерагліфічнае пісьмо.

іерыхонскі, .

Тое, што і ерыхонскі.

іерэй, , м.

Тое, што і свяшчэннік.

|| прым. іерэйскі, .

іза...

Першая частка складаных слоў са знач. роўнасці, падобнасці, напр. ізалінія, ізапаверхні.