Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экзотыка, ✂, ж. (кніжн.).

Экзатычныя прадметы, з’явы.

  • Усходняя э.

|| прым. экзатычны, ✂.

  • Экзатычная прырода.
  • Экзатычныя расліны.

экзэма, ✂, ж.

Незаразнае запаленчае захворванне скуры, якое суправаджаецца свербам і з’яўленнем высыпкі, гнойных пухіроў, струпоў.

|| прым. экзэматозны, ✂.

экзэмпляр, ✂, м.

  1. Асобная адзінка, асобны прадмет з шэрага падобных.

    • Два экзэмпляры газеты.
    • Рэдкія экзэмпляры паштовых марак.
  2. перан. Тое, што і тып (у 5 знач.; разм. жарт.).

○

  • Сігнальны экзэмпляр — першы друкаваны экзэмпляр, які з’яўляецца ўзорам для ўсіх іншых экзэмпляраў пэўнага выдання.

экіпаж​1, ✂, м.

Агульная назва лёгкіх пасажырскіх павозак.

|| прым. экіпажны, ✂.

экіпаж​2, ✂, м.

  1. Каманда, асобны састаў карабля, самалёта, танка.

    • Э. падводнай лодкі.
    • Э. верталёта.
  2. Берагавая воінская часць марской пяхоты.

|| прым. экіпажны, ✂.

экіпіраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Забяспечыць (-чваць) усім неабходным, абмундзіраваць (-роўваць).

  • Э. атрад.

|| наз. экіпіраванне, ✂ і экіпіроўка, ✂.

|| прым. экіпіровачны, ✂.

экіпіроўка, ✂, ж. (кніжн.).

  1. гл. экіпіраваць.

  2. Абмундзіраванне, амуніцыя.

эклектызм, ✂, м. (кніжн.).

Беспрынцыповае, адвольнае аб’яднанне разнародных ідэйных напрамкаў, поглядаў, тэорый.

  • Э. у даследаванні, у мастацтве.

|| прым. эклектычны, ✂.

  • Эклектычная тэорыя.

эклектык, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек, схільны да эклектызму, каму ўласцівы эклектызм.

эклектыка, ✂, ж. (кніжн.).

Тое, што і эклектызм; тое, што выяўляе ў сабе эклектызм.

|| прым. эклектычны, ✂.