Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трансфарматар​2, ✂, м. (спец.).

  1. Акцёр, які іграе некалькі роляў папераменна, хутка мяняючы касцюм, грым і пад.

  2. Фокуснік, які стварае аптычныя ілюзіі ператварэння адных прадметаў у другія.

трансцэндэнтальны, ✂.

У філасофіі: які адносіцца да пазнання абстрактных, нібыта незалежных ад вопыту з’яў.

|| наз. трансцэндэнтальнасць, ✂.

трансцэндэнтны, ✂.

У філасофіі: які знаходзіцца за межамі свету; недаступны чалавечаму пазнанню, недасягальны для чалавечага розуму.

|| наз. трансцэндэнтнасць, ✂.

транты, ✂, н. (разм.).

  1. Лахманы, старая падраная адзежа, бялізна.

  2. Пра жаночыя ўборы (неадабр.).

    • Кожны дзень новыя т. купляе.

траншэя, ✂, ж.

  1. Роў, канава, прызначаныя для захоўвання, укладкі чаго-н.

    • Т. для закладкі водаправодных труб.
    • Сіласная т.
  2. Вузкі глыбокі роў з брустверам, які злучае ў адну лінію ўсе агнявыя пункты абароны.

|| прым. траншэйны, ✂.

трап​1, ✂, м.

Лесвіца на караблі, а таксама перасоўная лесвіца для выхаду з самалёта і пасадкі.

  • К самалёту падалі т.

трап​2, ✂, м. (спец.).

Адтуліна ў падлозе для сцёку вады і спуску яе ў каналізацыю.

трапак, ✂, м.

Рускі народны танец у хуткім тэмпе з моцным прытупваннем, а таксама музыка да гэтага танца.

  • Вытанцоўваць трапака.

трапальны, ✂.

Прызначаны для трапання валакна.

  • Трапальная машына.

трапальня, ✂, ж.

Памяшканне для трапання валакна.