Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

двухкратны, ✂.

Двухразовы; павялічаны ў два разы.

  • Д. напамін.
  • У двухкратным размеры.
  • Д. чэмпіён.

двухкрылыя, ✂, н. (спец.).

Атрад насякомых, які мае адну (пярэднюю) пару крылаў (напр., мухі, камары і пад.).

двухлітровы, ✂.

Ёмістасцю ў два літры.

  • Д. збан.

двухмерны, ✂.

Які мае два вымярэнні.

|| наз. двухмернасць, ✂.

двухмесны, ✂.

Прызначаны для дваіх.

  • Двухмеснае купэ.
  • Д. нумар (у гасцініцы).
  • Д. веласіпед.

двухметровы, ✂.

Мерай у два метры.

  • Двухметровая вышыня.

двухмоўны, ✂.

  1. Які карыстаецца дзвюма мовамі ў роўнай меры.

    • Двухмоўнае насельніцтва.
  2. Падрыхтаваны і выдадзены на дзвюх мовах.

    • Д. слоўнік.

|| наз. двухмоўе, ✂.

двухпавярховы, ✂.

  1. Вышынёй у два паверхі.

    • Д. дом.
  2. перан. Пра вымаўляемае, напісанае: вельмі складаны, грувасткі.

    • Двухпавярховая фраза.

двухпакаёвы, ✂.

З двух пакояў.

  • Двухпакаёвая кватэра.

двухпалатны, ✂.

Пра структуру вышэйшага органа дзяржаўнай улады: які мае дзве палаты.

  • Д. парламент.