Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бессаро́мнік, ✂, м. (разм.).

Бессаромны чалавек.

|| ж. бессаромніца, ✂.

бессаро́мны, ✂.

Які не мае сораму, нахабны.

  • Бессаромныя паводзіны.

|| наз. бессаромнасць, ✂.

бессістэ́мны, ✂.

Не прыведзены ў пэўную сістэму.

  • Бессістэмная лекцыя.
  • Выкладаць бессістэмна (прысл.).

|| наз. бессістэмнасць, ✂.

бессмяро́тны, ✂.

  1. Які ніколі не памірае, вечна жывы.

    • Б. народ.
  2. Які застаецца назаўсёды ў памяці людзей, неўміручы (высок.).

    • Б. подзвіг.
    • Бессмяротнае імя.

|| наз. бессмяротнасць, ✂.

бестакто́ўнасць, ✂, ж.

  1. гл. бестактоўны.

  2. Бестактоўны ўчынак.

    • Не дазволіць бестактоўнасці.

бестакто́ўны, ✂.

Які не прытрымліваецца такту ў абыходжанні з людзьмі.

  • Бестактоўныя паводзіны.

|| наз. бестактоўнасць, ✂.

бесталко́вы, ✂.

  1. Някемлівы, тупаваты.

    • Б. чалавек.
  2. Бязладны, бессістэмны, хаатычны.

    • Б. адказ вучня.

|| наз. бесталковасць, ✂.

бесталко́ўшчына, ✂, ж. (разм. неадабр.).

Адсутнасць толку ў чым-н.; дрэнная арганізацыя якой-н. справы, неразбярыха.

бестсе́лер, ✂, м.

Папулярная кніга, якая раскупляецца хутчэй за іншыя.

  • Гэты раман — першы б.

бестурбо́тны, ✂.

Тое, што і бесклапотны.

|| наз. бестурботнасць, ✂.