Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трансліраваць, ✂; зак. і незак.

Перадаць (перадаваць) па радыё або па тэлебачанні.

  • Т. даклад.

|| наз. трансляцыя, ✂.

|| прым. трансляцыйны, ✂.

транслітарацыя, ✂, ж. (спец.).

Перадача літар адной пісьменнасці літарамі другой пісьменнасці, незалежна ад іх вымаўлення.

|| прым. транслітарацыйны, ✂.

трансляцыя, ✂, ж.

  1. гл. трансліраваць.

  2. Тое, што трансліруецца.

|| прым. трансляцыйны, ✂.

трансмісія, ✂, ж. (спец.).

Сукупнасць механізмаў для перадачы вярчальнага руху ад рухавіка да рабочых частак станкоў, машын.

|| прым. трансмісійны, ✂.

  • Т. пас.

транспанаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

  1. Перакласці (перакладаць) які-н. музычны твор з адной танальнасці ў іншую.

  2. Перанесці (пераносіць) што-н. (ідэю, вобраз, тэрміналогію і пад.) з аднаго жанру ў іншы, з адной навукі ў іншую, адпаведна змяняючы, прыстасоўваючы.

|| наз. транспаніроўка, ✂ і транспанаванне, ✂.

транспарант, ✂, м.

  1. Ліст з чорнымі лініямі, які падкладаецца пад нелінееную паперу, каб пры пісьме былі роўныя радкі.

  2. Нацягнутая на раму тканіна або папера з якім-н. тэкстам ці малюнкам.

    • Святочныя транспаранты.

|| прым. транспарантны, ✂.

транспарт, ✂, м.

  1. Галіна народнай гаспадаркі, звязаная з перавозкай людзей і грузаў, а таксама сродкі для такой перавозкі.

    • Пасажырскі т.
    • Гарадскі т.
  2. Перавозка грузаў.

    • Т. мінеральных угнаенняў па чыгунцы.
  3. Партыя атрыманых або прызначаных для перавозкі грузаў.

    • Заўтра адпраўляецца т. з бульбай.
  4. Абоз або сукупнасць якіх-н. сродкаў спецыяльнага прызначэння.

    • Санітарны т.
  5. Судна ваеннага флоту для перавозкі грузаў і людзей.

    • Дэсантны т.

|| прым. транспартны, ✂.

транспартабельны, ✂.

Такі, які можна перавозіць, транспартаваць.

  • Т. хворы.

|| наз. транспартабельнасць, ✂.

транспартаваць, ✂; зак. і незак.

Перавезці (перавозіць) з аднаго месца ў другое.

  • Т. збожжа.

|| наз. транспартаванне, ✂ і транспарціроўка, ✂.

|| прым. транспарціровачны, ✂.

транспартнік, ✂, м.

Работнік транспарту (у 1 знач.).