транспарт назоўнік | мужчынскі род
-
Галіна народнай гаспадаркі, звязаная з перавозкай людзей і грузаў, а таксама сродкі для такой перавозкі.
- Пасажырскі т.
- Гарадскі т.
-
Перавозка грузаў.
- Т. мінеральных угнаенняў па чыгунцы.
-
Партыя атрыманых або прызначаных для перавозкі грузаў.
- Заўтра адпраўляецца т. з бульбай.
-
Абоз або сукупнасць якіх-н. сродкаў спецыяльнага прызначэння.
- Санітарны т.
-
Судна ваеннага флоту для перавозкі грузаў і людзей.
- Дэсантны т.
|| прыметнік: транспартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)