Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цягучка, , ж.

Клейкая мяккая цукерка з малака і цукру.

цягучы, .

  1. Здольны расцягвацца, падаўжацца, не абрываючыся, не ломячыся.

    • Цягучая тканіна.
  2. Густы і клейкі, ліпкі.

    • Ц. клей.
  3. перан. Працяглы, запаволены, марудлівы.

    • Цягучыя песні.
  4. Тое, што і цягавіты.

|| наз. цягучасць, .

цяж, , м.

  1. Рэмень, трос, які служыць сродкам перадачы цяглавай сілы.

  2. Рэмень ці вяроўка, нацягнутыя ад верхняга канца аглоблі да восі пярэдняга кола для выраўноўвання ходу павозкі.

|| прым. цяжавы, .

цяжар, , м.

  1. Вага чаго-н., звычайна цяжкага.

    • Ц. ношы.
  2. Груз вялікай вагі.

  3. перан. Абавязкі, павіннасці, цяжкасці, звязаныя з якой-н. адказнасцю, непрыемнасцю і пад.

  4. Адчуванне чаго-н. цяжкага, непрыемнага.

    • Непрыемны ц. адчуваўся ва ўсім целе.

цяжараць, ; незак. (разм.).

Станавіцца цяжарнай.

|| зак. зацяжараць, .

цяжарнасць, , ж.

Стан жанчыны (і жывародзячых наогул) у перыяд развіцця плода ў арганізме.

цяжарная, , ж.

Якая носіць у сабе плод.

  • Ц. жанчына.

цяжба, , ж. (уст.).

Спрэчка двух бакоў перад судом; грамадзянская судовая справа.

  • Ц. з суседам.

|| прым. цяжбавы, .

цяжка...

Першая частка складаных слоў са знач. цяжка, дрэнна, з цяжкім, напр. цяжкавыканальны, цяжкавымоўны, цяжказразумелы, цяжкапраходнасць, цяжкачытэльны.

цяжкаатлет, , м.

Спартсмен, які займаецца цяжкай атлетыкай.