цюлька,
Дробная марская прамысловая рыбка сямейства селядцовых.
цюлька,
Дробная марская прамысловая рыбка сямейства селядцовых.
цюльпан,
Цыбульная шматгадовая дэкаратыўная расліна сямейства лілейных з буйнымі, у форме калпачкоў, кветкамі.
||
цюркалогія,
Галіна мовазнаўства, якая вывучае цюркскія мовы, літаратуру і гісторыю.
||
цюркі,
Вялікая група роднасных па мове народаў, да якіх адносяцца татары, азербайджанцы, туркмены, якуты, каракалпакі, туркі і інш.
||
цюркізм,
Слова або моўны зварот, запазычаны з адной з цюркскіх моў.
цюрколаг,
Спецыяліст па цюркалогіі.
цюфяк,
Гнуткае пакрыццё каля мастоў, плацін для засцярогі рэчышча ракі і берагоў ад размыву.
цюхцяй,
Непаваротлівы, няспрытны, абыякавы да ўсяго чалавек; няўклюда.
||
||
цюцелька,
цюцелька ў цюцельку — зусім дакладна, кропля ў кроплю.
цюцька,
Сабака.