Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цэтлік, , м. (разм.).

Распіска, квітанцыя, паперка.

  • Рэгістратары дэлегатаў раздавалі адпаведныя цэтлікі.

|| прым. цэтлічны, .

цэўка, , ж. (спец.).

  1. Дэталь перадатачнага механізма цыліндрычнай формы.

  2. Прыстасаванне ў выглядзе трубкі, на якое навіваюцца ніткі і якое ўстаўляецца ў чаўнок пры тканні.

  3. Косць у назе птушкі паміж галёнкай і пальцамі.

|| прым. цэўкавы, .

цэх, , м.

  1. Аддзяленне завода, фабрыкі, занятае якой-н. часткай вытворчага працэсу.

    • Ліцейны ц.
    • Ц. муляраў.
  2. Асноўнае вытворчае падраздзяленне прамысловага прадпрыемства, а таксама памяшканне, дзе размешчана такое падраздзяленне.

|| прым. цэхавы, .

цэхаўшчына, , ж. (разм. неадабр.).

Замкнёнасць у межах сваёй прафесіі, прафесійная вузкасць.

цэцэ, нескл., ж.

Афрыканская жывародная муха, якая корміцца кроўю чалавека і пазваночных і з’яўляецца пераносчыкам соннай хваробы.

цэшка, , ж. (абл.).

Кукарда.

  • Шапка з цэшкай.

цюбецейка, , ж.

Маленькая круглая ці вастраверхая ўсходняя шапачка з вышытымі або тканымі ўзорамі.

|| прым. цюбецеечны, .

цюбік, , м.

Мяккая трубачка з металу, пластмасы для мазі, клею, пасты і пад., змесціва якой дастаецца выцісканнем.

  • Крэм у цюбіках.

цюбінг, , м.

Металічная ці жалезабетонная пліта ў выглядзе сегмента, якая з’яўляецца часткай воданепранікальнага мацавання шахт і тунэляў.

|| прым. цюбінгавы, .

цюк1, , м.

Вялікі мяккі скрутак чаго-н., звычайна ў упакоўцы; вялікая звязка чаго-н.

  • Ц. сена.

|| памянш. цючок, .

|| прым. цюкавы, .

  • Цюкавое сена (у цюках).