Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гена...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да генаў, напр. генаоптыка, генасістэматыка, генатып, генафонд.

генацыд, ✂, м.

Палітыка знішчэння асобных груп насельніцтва або цэлых народаў па расавых, нацыянальных або рэлігійных матывах.

|| прым. генацыдны, ✂.

генеалогія, ✂, ж.

  1. Раздзел гістарычнай навукі, які вывучае паходжанне і сувязі асобных родаў (у 2 знач.).

  2. Гісторыя роду​1 (у 2 знач.), радаслоўе.

|| прым. генеалагічны, ✂.

генезіс, ✂, м. (кніжн.).

Паходжанне, гісторыя ўзнікнення і развіцця чаго-н.

  • Г. славянскіх моў.

|| прым. генетычны, ✂.

генерал, ✂, м.

Воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ўзброеных сіл, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

  • Г.-маёр (першае па старшынству званне).
  • Г.-лейтэнант (другое званне).
  • Г.-палкоўнік (трэцяе званне).
  • Г. арміі (самае высокае званне генералаў).

|| прым. генеральскі, ✂.

  • Генеральскія пагоны.

генералісімус, ✂, м.

Самае высокае воінскае званне, якое прысвойваюць за асабліва выдатныя заслугі, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

  • Г. Сувораў.

генералітэт, ✂, м., зб.

Генералы, вышэйшы камандны састаў арміі.

генераліха, ✂, ж. (разм.).

Жонка генерала.

генеральны, ✂.

  1. Галоўны, асноўны, вядучы.

    • Генеральная лінія развіцця.
  2. Усеагульны, грунтоўны, карэнны.

    • Г. план перабудовы горада.

◊

  • Генеральная рэпетыцыя — апошняя рэпетыцыя перад спектаклем, канцэртам.

  • Генеральны штаб — цэнтральны орган кіравання ўзброенымі сіламі і распрацоўка пытанняў аператыўнага характару.

генерал-губернатар, ✂, м.

У царскай Расіі і некаторых іншых краінах: начальнік краю з вышэйшай ваенна-адміністрацыйнай уладай.

|| прым. генерал-губернатарскі, ✂.