Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

электрарухаючы, :

  • электрарухаючая сіла — крыніца энергіі, якая выклікае і падтрымлівае электрычны ток у замкнутым ланцугу; велічыня, што характарызуе такую крыніцу.

электрасамавар, , м.

Самавар, у якім вада награваецца электраэнергіяй.

электрасон, , м.

Метад лячэння — сон, які выклікаецца ўздзеяннем на галаўны мозг слабага імпульснага электрычнага току.

электрастанцыя, , ж.

Электрычная станцыя —прадпрыемства, якое выпрацоўвае электрычную энергію.

электрастатыка, , ж. (спец.).

Раздзел электрадынамікі, што вывучае ўзаемадзеянне электрычных зарадаў у адносна нерухомым стане і іх электрычнага поля.

|| прым. электрастатычны, .

электратабло, нескл., н.

Шчыт з электрычнымі сігнальнымі сістэмамі інфармацыйнага прызначэння.

электратранспарт, , м.

Транспарт, які працуе на электрычнай цязе.

|| прым. электратранспартны, .

электратэрапія, , ж. (спец.).

Тое, што і электралячэнне.

|| прым. электратэрапеўтычны, .

электратэхнік, , м.

  1. Спецыяліст па электратэхніцы.

  2. Тое, што і электраманцёр.

электратэхніка, , ж.

Навука аб прымяненні электрычнасці для практычных мэт, а таксама само такое прымяненне.

|| прым. электратэхнічны, .