Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чырвана... і чырвана-... (гл. чырвона...)

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «чырвона...» і «чырвона-...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. чырванагруды, чырваназорны, чырвананосы, чырванаскуры, чырванатвары, чырванафлоцец, чырвана-плямісты.

чырванабокі, .

З чырвоным бокам.

  • Ч. яблык.

чырванаваты, .

З чырвоным адценнем, блізкі па колеру да чырвонага.

чырванавокі, .

З чырвонымі вачамі.

  • Чырванавокая плотка.

чырванагубы, .

З чырвонымі губамі.

чырванадзюбы, .

З чырвонай дзюбай.

чырванадрэўны, .

Зроблены з чырвонага дрэва.

  • Чырванадрэўная мэбля.

чырванадрэўшчык, , м.

Спецыяліст па вырабу мэблі з каштоўных гатункаў драўніны.

чырваназём, , м.

Урадлівая, багатая перагноем жалезістая глеба субтрапічнай зоны.

|| прым. чырваназёмны, .

чырвананогі, .

З чырвонымі нагамі.

  • Ч. бусел.