Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

царкоўнапрыходскі, .

У царскай Расіі: які знаходзіцца ў распараджэнні царквы і прыходскага духавенства.

  • Царкоўнапрыходская школа.

царкоўнаславянскі, .

Які мае адносіны да богаслужэбнай пісьменнасці ўсходніх і паўднёвых славян.

  • Царкоўнаславянская мова.

царкоўнік, , м.

У хрысціянскай царкве: служыцель культу.

царскі, .

  1. гл. цар.

  2. Які адносіцца да манархіі на чале з царом.

    • Царская Расія.
    • Ц. рэжым.
  3. перан. Вельмі багаты, раскошны.

    • Ц. абед.

  • Царская гарэлка — сумесь салянай і азотнай кіслот, якая растварае золата, плаціну і іншыя металы.

  • Царскія дзверы — пярэднія дзверы ў царкоўным іканастасе, што вядуць у алтар.

царства, , н.

  1. Дзяржава, якой кіруе цар (уст.).

  2. Час праўлення цара (царыцы); цараванне.

  3. перан. Адна з галін рэчаіснасці; асноўны цэнтр якіх-н. з’яў, прадметаў.

    • Птушынае ц.
    • Ц. кветак.

  • Царства нябеснае каму (разм.) — гаворыцца пры добрым упамінанні нябожчыка.

  • Соннае царства (разм. жарт.) — спакой, цішыня, калі ўсе спяць.

  • Цёмнае царства — некультурнае, невуцкае грамадскае асяроддзе.

царстваваць, ; незак.

  1. Быць царом (царыцай); кіраваць дзяржавай.

  2. перан. Пераважаць; першынстваваць над усімі ў якіх-н. адносінах.

  3. перан. Напаўняць сабой; дамінаваць.

|| наз. царстваванне, .

царызм, , м.

Дзяржаўны лад, пры якім вярхоўная ўлада належыць цару; манархія.

|| прым. царысцкі, .

царэвіч, , м.

Сын цара.

царэўна, , ж.

Дачка цара.

цаўё, , н.

  1. Верхняя частка ружэйнага ложа, на якой умацоўваецца ствол.

  2. Доўгая тонкая частка, дзяржанне ў чым-н.

    • Ц. якара.