Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вянок, ✂, м.

  1. Сплеценыя ў кружок лісты, кветкі.

    • В. з валошак.
    • Лаўровы в.
  2. Тое, што і вянец (у 5 знач.).

  3. Тое, што і нізка, вязка (у 2 знач.).

    • В. грыбоў.

|| памянш. вяночак, ✂.

|| прым. вяночны, ✂.

вяночак, ✂, м.

  1. гл. вянок.

  2. Частка кветкі, якая складаецца з пялёсткаў, венчык (спец.).

вянуць, ✂; незак.

Страчваць свежасць, сохнуць.

  • Лісце вяне.

◊

  • Вушы вянуць (разм.) — нельга, не хочацца слухаць (што-н. бязглуздае, хлуслівае, непрыстойнае).

|| зак. звянуць, ✂ і завянуць, ✂.

вянчацца, ✂; незак.

Уступаць у шлюб паводле царкоўнага абраду.

|| зак. павянчацца, ✂ і звянчацца, ✂.

|| наз. вянчанне, ✂.

|| прым. вянчальны, ✂.

вянчаць, ✂; незак.

  1. Аб’ядноўваць шлюбам па царкоўнаму абраду.

    • В. маладых.
  2. перан. Завяршаць сабой, знаходзячыся зверху чаго-н.

    • Вежу вянчала рубінавая зорка.

|| зак. павянчаць, ✂, звянчаць, ✂ і увянчаць, ✂.

|| наз. вянчанне, ✂.

|| прым. вянчальны, ✂.

вяпрук, ✂, м.

Самец свойскай свінні.

|| памянш. вепручок, ✂.

|| прым. вепручыны, ✂.

вярба, ✂, ж.

Дрэвавая і кустовая расліна сямейства вярбовых з разложыстымі галінамі і вузкім лісцем.

|| памянш. вярбінка, ✂.

|| прым. вярбовы, ✂.

вярбіна, ✂, ж.

Адно дрэва вярбы.

|| памянш. вярбінка, ✂.

вярблюд, ✂, м.

Буйная жвачная аднагорбая або двухгорбая жывёліна пустынь і сухіх стэпаў.

|| прым. вярблюджы, ✂.

вярблюдзіца, ✂, ж.

Самка вярблюда.