Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хутаранін, , м.

Жыхар або ўладальнік хутара.

|| ж. хутаранка, .

|| прым. хутаранскі, .

хутаць, ; незак.

Старанна закручваць, загортваць у што-н., добра ўкрываць.

  • Х. дзіця ў коўдрачку.

|| зак. захутаць, .

|| звар. хутацца, .

|| зак. захутацца, .

|| наз. хутанне, .

хутка...

Першая частка складаных слоў у знач. хуткі, напр. хуткабежны, хуткакрылы, хуткацечны.

хуткасць, , ж.

  1. гл. хуткі.

  2. Ступень скорасці руху каго-, чаго-н. або распаўсюджання чаго-н.

    • Х. гуку.
  3. Ступень скорасці, з якой адбываецца якое-н. дзеянне, працэс.

    • Поле ачышчалася ад снегу з небывалай хуткасцю.
  4. Ступень скорасці дастаўкі грузаў.

    • Адправіць груз малой хуткасцю.
  5. Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын, звязаная з парадкам узаемадзеяння дэталей каробкі скорасцей.

    • Ехаць на трэцяй хуткасці.
  6. У механіцы: адносіны пройдзенага целам шляху да часу, за які гэты шлях праходзіцца (спец.).

|| прым. хуткасны, .

хуткацечны, .

Які хутка цячэ або хутка праходзіць, мінае.

  • Хуткацечная рака.
  • Хуткацечнае жыццё (перан.).

|| наз. хуткацечнасць, .

хуткі, .

  1. Які адбываецца з вялікай хуткасцю.

    • Хуткая хада. Хутка (прысл.) бегаць.
  2. Быстры ў сваіх рухах, дзеяннях, рашэннях і пад., паспешлівы.

    • Хуткія крокі.
    • Х. погляд.
  3. Які адбываецца ў кароткі адрэзак часу, а таксама які павінен адбыцца праз невялікі адрэзак часу.

    • Хуткая перамога.
    • Да хуткай сустрэчы.

|| памянш. хуценькі, .

|| наз. хуткасць, .

хцівасць, , ж.

  1. Празмернае імкненне задаволіць якое-н. жаданне.

    • Х. да яды.
  2. Скупасць, сквапнасць, карыслівасць.

хцівец, , м.

Той, каму ўласціва хцівасць, хцівы чалавек.

|| ж. хцівіца, .

хцівы, .

  1. Нястрымны ў імкненні задаволіць якое-н. жаданне, падкі да чаго-н.

    • Х. на грошы.
    • Х. на чужое дабро.
  2. Які выражае хцівасць.

    • Х. погляд.
  3. Скупы, карыслівы.

    • Хцівая пагоня за багаццем.