Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

торф, ✂, м.

Шчыльная маса, якая ўтварылася з рэшткаў перагніўшых балотных раслін, выкарыстоўваецца як паліва, угнаенне і для розных тэхнічных мэт.

|| прым. тарфяны, ✂.

торфа...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да торфу, да здабычы торфу, напр. торфаагрэгат, торфабрыкет, торфаздабыванне, торфаізаляцыя, торфакампост, торфамінеральны, торфанарыхтоўка, торфаўборачны, торфаўгнаенне.

торфабрыкет, ✂, м.

Спрасаваны ў выглядзе плітак, цаглін торф, прызначаны для паліва.

|| прым. торфабрыкетны, ✂.

торфаперагнойны, ✂:

  • торфаперагнойныя гаршчочкі — расадныя гаршкі, прыгатаваныя з торфу і перагною.

торфараспрацоўкі, ✂.

Месца здабычы торфу.

|| прым. торфараспрацоўчы, ✂.

торый, ✂, м.

Хімічны радыеактыўны элемент, які выкарыстоўваецца ў ядзернай энергетыцы як сыравіна для атрымання ядзернага паліва.

|| прым. торыевы, ✂ і торысты, ✂.

тост​1, ✂, м.

Застольная прапанова выпіць за чыё-н. здароўе, за поспех у чым-н. або ў гонар каго-н.

тост​2, ✂, м.

Падсмажаная ці падсушаная лустачка хлеба.

  • Тосты з сырам.
  • Тосты з вяндлінай.

тостэр, ✂, м.

Электрычны прыбор для прыгатавання тостаў​2.

|| прым. тостэрны, ✂.

тоўпіцца, ✂; незак.

  1. Збірацца дзе-н. вялікай групай, утвараць натоўп.

    • Каля рэчкі тоўпіліся людзі.
  2. Змяшчацца, умяшчацца дзе-н., у чым-н. (абл.).

    • Людзі не тоўпіліся ў аўтобус.
    • Думкі не тоўпіліся ў галаве.