Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

безапеляцы́йны, ✂.

  1. Які не дапускае апеляцыі.

    • Безапеляцыйнае рашэнне.
  2. Катэгарычны, які не дапускае пярэчанняў.

    • Б. тон.

|| наз. безапеляцыйнасць, ✂.

безасабо́вы, ✂.

У граматыцы: які не дапускае ўжыванне дзейніка.

  • Б. дзеяслоў.
  • Б. сказ.

|| наз. безасабовасць, ✂.

безасцюко́вы, ✂.

Які не мае асцюкоў.

  • Безасцюковая пшаніца.

безбацько́ўства, ✂, н.

Жыццё і выхаванне дзіцяці без бацькі.

безбіле́тны, ✂.

Які не мае білета (у 1 знач.).

  • Б. пасажыр.

безбярэ́жны, ✂.

Такі шырокі, што не відаць берагоў; неаглядны, бязмежны.

  • Безбярэжная пустыня.
  • Безбярэжнае мора.

|| наз. безбярэжнасць, ✂.

безвітамі́нны, ✂.

У якім адсутнічаюць вітаміны.

  • Б. прадукт.

безвыніко́вы, ✂.

Які не дае жаданых вынікаў; беспаспяховы.

|| наз. безвыніковасць, ✂.

безгало́вы, ✂.

  1. Які не мае галавы, пазбаўлены галавы.

    • Б. селядзец.
  2. перан. Някемлівы, рассеяны, неразумны (разм.).

|| наз. безгаловасць, ✂.

безгало́сы, ✂.

Які мае дрэнны, слабы голас.

  • Безгалосая спявачка.

|| наз. безгалосасць, ✂.