Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цыталогія, , ж.

Навука аб клетцы, яе будове, развіцці і жыццядзейнасці.

|| прым. цыталагічны, .

цытаплазма, , ж.

Пазаядзерная частка пратаплазмы жывёльных і раслінных клетак.

|| прым. цытаплазменны, і цытаплазматычны, .

цытата, , ж.

Даслоўная вытрымка з якога-н. тэксту ці прамовы.

  • Ц. з твораў Коласа.

|| прым. цытатны, .

цытатніцтва, , н. (неадабр.).

Празмернае ўжыванне цытат як спосаб выказвання думак і пацвярджэння зробленага вываду.

цытахімія, , ж.

Навука аб хімічных працэсах, якія адбываюцца ў жывой клетцы.

|| прым. цытахімічны, .

цытаэкалогія, , ж.

Галіна біялогіі, якая вывучае ролю змен на клетачным узроўні ў працэсе прыстасавання арганізмаў да ўмоў навакольнага асяроддзя.

цытаэколаг, , м.

Спецыяліст у галіне цытаэкалогіі.

цытвар, , м.

Тое, што і цытвора.

|| прым. цытварны, .

цытвора, , ж.

Высушаныя суквецці цытворнага (сантанінавага) палыну.

|| прым. цытворны, .

цытра1, , ж.

Невялікі шчыпковы музычны інструмент у выглядзе фігурнай скрыпкі са струнамі.