Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тлусціць, ; незак.

  1. Вымазваць, зашмальцоўваць што-н. тлушчам, чым-н. тлустым.

  2. Насычаць тлушчамі што-н. у працэсе апрацоўкі (спец.).

    • Т. скуру.

|| наз. тлушчэнне, .

тлушч, , м.

Нерастваральнае ў вадзе масляністае рэчыва, якое ўтрымліваецца ў жывёльных і раслінных тканках.

  • Растапіць т.
  • Рыбін т.

тлушчавы, .

  1. Які змяшчае ў сабе тлушч.

    • Тлушчавая тканка.
  2. Звязаны з апрацоўкай і выкарыстаннем тлушчу.

    • Тлушчавая прамысловасць.
  3. Які атрымаўся ад тлушчу; тлусты.

    • Тлушчавая пляма.

тлушчазаменнік, , м.

Штучны заменнік тлушчаў.

тлушчак, , м.

Тлушчавая падскурная пухліна.

тля, , ж.

  1. Дробнае насякомае-шкоднік, якое жывіцца сокам раслін.

    • Капусная т.
  2. Пра нікчэмнага чалавека (разм.).

    • Які ён талент, т. нікчэмная!

тлятворны, , ж. (кніжн.).

  1. Які выклікае тленне, смерць; выкліканы тленнем.

    • Т. яд.
    • Т. пах.
  2. перан. Які шкодна ўплывае на каго-, што-н.

    • Т. ўплыў.

|| наз. тлятворнасць, .

то1, злуч.

  1. Ужыв. ў пачатку галоўнага сказа, каб падкрэсліць яго сувязь з папярэднім даданым умоўным сказам.

    • Калі не будзе дажджу, то пойдзем па грыбы.
  2. раздзяляльны. Ужыв. для сувязі членаў сказа і сказаў пры пералічэнні падзей, з’яў, прадметаў з пераменным чаргаваннем.

    • То тут, то там чуліся галасы.
    • Шум то сціхаў, то ўзмацняўся.
  3. раздзяляльны, які паўтараецца, з адмоўем «не» або з часціцай «ці». Ужыв. для выражэння проціпастаўлення з адценнем няпэўнасці, сумнення або меркавання, развагі (разм.).

    • Не то лодка, не то човен.

то2

Ужыв. у сказах пры вылучэнні, падкрэсліванні слова, да якога адносіцца.

  • Наступіў красавік, а надвор’е-то халоднае.

тога, , ж.

У старажытных рымлян: верхняе мужчынскае адзенне, род мантыі, звычайна з белай шэрсці.

  • Убірацца ў тогу каго-чаго (кніжн.) — спрабаваць выдаць сябе за каго-н. або заваяваць сабе якую-н. рэпутацыю, не маючы на гэта дастатковых падстаў.