Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

безабаро́нны, ✂.

Няздольны абараніць сябе, пастаяць за сябе.

  • Б. чалавек.

|| наз. безабароннасць, ✂.

безаблі́чны, ✂.

Пазбаўлены індывідуальнасці, своеасаблівасці, характарных прыкмет.

  • Б. артыст.

|| наз. безаблічнасць, ✂.

безавары́йны, ✂.

Які не меў аварый, крушэнняў.

  • Б. рух.

|| наз. безаварыйнасць, ✂.

безагаво́рачны, ✂.

Безумоўны, не абмежаваны ніякімі ўмовамі.

  • Безагаворачная капітуляцыя.

|| наз. безагаворачнасць, ✂.

безадва́льны, ✂.

Звязаны з апрацоўкай глебы, пры якой пласт не пераварочваецца.

  • Безадвальнае ворыва.

безадка́зны, ✂.

  1. Які не нясе адказнасці ні перад кім.

    • Б. ўчынак.
  2. Які працуе без перабояў.

    • Б. рухавік.
  3. Бездакорны, які выконвае без пярэчання ўсе даручэнні.

    • Б. памочнік.

|| наз. безадказнасць, ✂.

безадкла́дны, ✂.

Такі, выкананне якога не церпіць адкладу.

  • Безадкладная справа.

|| наз. безадкладнасць, ✂.

безадно́сны, ✂.

Які захоўвае сваё значэнне пры любых умовах, незалежны ад чаго-н.

|| наз. безадноснасць, ✂.

безадры́ўны, ✂.

Які адбываецца без адрыву ад асноўнай дзейнасці.

  • Безадрыўная вучоба.

|| наз. безадрыўнасць, ✂.

безалкаго́льны, ✂.

Які не змяшчае ў сабе алкаголю.

  • Б. напітак.