Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бе́гчы, ; незак.

  1. Хутка рухацца, перамяшчацца, рэзка адштурхоўваючыся ад зямлі нагамі.

    • Б. па вуліцы.
    • Б. трушком.
  2. перан. Імкліва перамяшчацца ў якім-н. напрамку, несупынна цячы патокам.

    • Кроў бяжыць па жылах.
  3. перан. Праходзіць, працякаць (пра час, жыццё).

    • Бягуць гады.
  4. Ратавацца ўцёкамі.

    • Б. з палону.
  5. Пашырацца, даносіцца, далятаць, распаўсюджвацца (пра чуткі, звесткі).

    • Добрая вестка ляжыць, а дрэнная па дарозе бяжыць (прыказка).

  • Бегма (бягом) бегчы (разм.) — вельмі спяшацца; не ісці, а бегчы.

  • Бегчы без аглядкі (разм.) — вельмі хутка бегчы.

  • Бегчы (ісці) куды вочы гладзяць (разм.) — без пэўнага кірунку, не выбіраючы шляху.

бедава́ць, ; незак.

  1. Цярпець душэўныя пакуты; выказваць перажыванні, смутак; клапаціцца аб кім-, чым-н.

    • Б. аб дзіцяці.
  2. Жыць у нястачы; гараваць.

|| наз. бедаванне, .

бедачы́на, , м. (разм.).

Небарака, няўдачнік.

  • Так і загінуў б.

бедната́, , ж.

  1. зб. Бедныя людзі, беднякі.

    • Вясковая б.
  2. Тое, што і беднасць (гл. бедны ў 1 знач.).

    • Б. не загана.

бе́дны, .

  1. Небагаты, незаможны.

    • Б. чалавек.
  2. Аднастайны, мізэрны; які мае недахоп у чым-н.

    • Бедная расліннасць.
    • Б. слоўнікавы запас.
  3. Нешчаслівы, які выклікае спачуванне да сябе.

    • Беднае дзіця.
  4. Танны, просты.

    • Б. гардэроб.
    • Бедная вопратка.

|| наз. беднасць, .

бе́дства, , н.

Вялікае няшчасце з цяжкімі вынікамі.

  • Стыхійнае б.

бедуі́н, , м.

Качавыя і паўкачавыя арабы-жывёлаводы.

|| ж. бедуінка, .

|| прым. бедуінскі, .

бе́жанец, , м.

Чалавек, які пакінуў месца свайго жыхарства з прычыны вайны або якога-н. бедства.

|| ж. бежанка, .

|| прым. бежанскі, .

  • Бежанскія фурманкі.

без, прыназ.

  1. Указвае на адсутнасць каго-, чаго-н.

    • Б. праўды веку не пражывеш (прыказка).
  2. Паказвае, што дзеянне адбываецца без удзелу каго-н., чаго-н.

    • Працаваць б. памочніка.
  3. Ужыв. пры словах, што абазначаюць меру, час, колькасць.

    • Б. 20 сантыметраў 3 метры.
    • Б. чвэрці гадзіна.
  4. З некаторымі назоўнікамі утварае прыслоўныя спалучэнні, якія выражаюць спосаб дзеяння.

    • Працаваць б. адпачынку.
    • Бегчы б. аглядкі.

  • Без жартаў (разм.) — сур’ёзна, не жартуючы.

  • Не без гэтага (разм.) — і гэта бывае.

  • Не без таго (разм.) — бывае і так.

без... (без’..., бес... ), прыстаўка.

Служыць для ўтварэння:

  1. прыметнікаў ад назоўнікаў у знач. пазбаўлены чаго-н., які не мае чаго-н., напр. беззямельны, без’языкі, беспрытульны; бяздымны, бяз’ядзерны, бяссэнсавы;

  2. назоўнікі з канчаткамі -е, -а, або суфіксамі -асць-, -іца-, якія азначаюць адсутнасць або недахоп чаго-н., напр. беззямелле, бездарожжа, бяссмерце, бясчынства; безадказнасць, бяскарнасць; бяссонніца, бясхлебіца.