прыназоўнік
Указвае на адсутнасць каго-, чаго-н.
- Б. праўды веку не пражывеш (прыказка).
Паказвае, што дзеянне адбываецца без удзелу каго-н., чаго-н.
- Працаваць б. памочніка.
Ужыв. пры словах, што абазначаюць меру, час, колькасць.
- Б. 20 сантыметраў 3 метры.
- Б. чвэрці гадзіна.
З некаторымі назоўнікамі утварае прыслоўныя спалучэнні, якія выражаюць спосаб дзеяння.
- Працаваць б. адпачынку.
- Бегчы б. аглядкі.
- Без жартаў (размоўнае) — сур’ёзна, не жартуючы.
- Не без гэтага (размоўнае) — і гэта бывае.
- Не без таго (размоўнае) — бывае і так.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)