бе́гчы, 
- 
		Хутка рухацца, перамяшчацца, рэзка адштурхоўваючыся ад зямлі нагамі. - Б. па вуліцы.
- Б. трушком.
 
- 
		перан. Імкліва перамяшчацца ў якім-н. напрамку, несупынна цячы патокам.- Кроў бяжыць па жылах.
 
- 
		перан. Праходзіць, працякаць (пра час, жыццё).- Бягуць гады.
 
- 
		Ратавацца ўцёкамі. - Б. з палону.
 
- 
		Пашырацца, даносіцца, далятаць, распаўсюджвацца (пра чуткі, звесткі). - Добрая вестка ляжыць, а дрэнная па дарозе бяжыць (прыказка).
 
- Бегма (бягом) бегчы ( - разм. ) — вельмі спяшацца; не ісці, а бегчы.
- Бегчы без аглядкі ( - разм. ) — вельмі хутка бегчы.
- Бегчы (ісці) куды вочы гладзяць ( - разм. ) — без пэўнага кірунку, не выбіраючы шляху.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)