Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ілюмінатар, , м.

Круглае акно ў борце самалёта, касмічнага карабля або судна, якое герметычна закрываецца.

  • Глядзець праз і.

|| прым. ілюмінатарны, .

ілюмінацыя, , ж.

Яркае асвятленне вуліц, будынкаў у сувязі са святам, урачыстасцю.

  • Святочная і.

|| прым. ілюмінацыйны, .

ілюстраваць, ; зак. і незак.

  1. Даць (даваць) малюнкі, якія суправаджаюць, паясняюць змест твора.

    • І. кнігу.
  2. перан. Пацвердзіць (пацвярджаць) чым-н. наглядным, канкрэтным.

    • І. адказ прыкладамі.

|| зак. праілюстраваць, .

|| наз. ілюстрацыя, і ілюстраванне, .

ілюстратар, , м.

Мастак, які ілюструе кнігі.

|| прым. ілюстратарскі, .

ілюстрацыя, , ж.

  1. гл. ілюстраваць.

  2. Малюнак у кнізе, часопісе, які суправаджае тэкст або тлумачыць змест.

    • Альбом з ілюстрацыямі.
  3. Прыклад, які дапаўняе, пацвярджае што-н.

|| прым. ілюстрацыйны, .

  • І. матэрыял.