Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эканоміць, ; незак.

  1. Эканомна расходаваць.

    • Э. гаручае.
    • Э. сілы.
  2. Максімальна скарачаць выдаткі.

    • Э. на будматэрыялах.
    • Усё дарагое, даводзіцца э.

|| зак. зэканоміць, .

эканомія, , ж.

  1. Ашчаднасць, беражлівасць пры расходаванні чаго-н.

    • Змагацца за эканомію сыравіны.
    • Навесці эканомію ў карыстанні электраэнергіяй.
  2. Выгада, якая атрымліваецца пры ашчадным расходаванні чаго-н.

    • Э. часу.
    • Сотні мільёнаў рублёў эканоміі за год.

эканомнічаць, ; незак. (разм.).

Быць вельмі эканомным.

эканомны, .

  1. Які ашчадна расходуе што-н.

    • Эканомная гаспадыня.
    • Эканомна (прысл.) расходаваць сена.
  2. Сціплы ў расходах, які садзейнічае эканоміі (у 2 знач.).

    • Э. ў пакупках.
  3. Які патрабуе невялікіх затрат, дазваляе абысціся меншай колькасцю чаго-н.; эканамічны.

    • Э. від рухавіка ўнутранага згарання.

|| наз. эканомнасць, .

экасістэма, , ж. (спец.).

Тое, што і экалагічная сістэма.

экватар, , м.

Уяўная лінія, якая падзяляе зямны шар на паўночнае і паўднёвае паўшар’і, а таксама прылеглая да гэтай лініі мясцовасць.

|| прым. экватарыяльны, .

  • Э. пояс.

эквівалент, , м. (кніжн.).

Нешта раўнацэннае іншаму, здольнае поўнасцю яго замяніць.

|| прым. эквівалентны, .

эквівалентны, , ж. (кніжн.).

  1. гл. эквівалент.

  2. Цалкам раўнацэнны чаму-н. у якіх-н. адносінах.

    • Э. абмен.

|| наз. эквівалентнасць, .

эквілібрыст, , м.

Цыркавы артыст, які займаецца эквілібрыстыкай.

|| ж. эквілібрыстка, .

эквілібрыстыка, , ж.

Жанр цыркавога мастацтва — жангліраванне, акрабатычныя практыкаванні пры няўстойлівым становішчы цела, напр. на канаце.

  • Э. на канаце.
  • Паэтычная э. (перан.).

|| прым. эквілібрыстычны, .