Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крупка, , ж.

  1. зб. Здробленае ачышчанае ад шалупіння зерне пшаніцы як прамежкавы прадукт пры перапрацоўцы яе ў гатунковую муку.

  2. зб. Тое, што і крупы (у 2 знач.); крупкі.

крупнік, , м.

Крупяны суп, крупеня.

крупозны, .

  1. гл. круп.

  2. Аб запаленні лёгкіх: з паражэннем долі лёгкага.

крупчак, , м. (разм.).

Кабан, хворы на трыхінелёз.

крупчасты, .

Які складаецца з крупінак, з дробных часцінак.

  • К. мёд.

крупчатка, , ж.

Самы высокі гатунак пшанічнай мукі.

крупы, .

  1. Прадукт харчавання з цэлых або сечаных зярнят розных культур.

    • Грэчневыя к.
    • Зварыць кашу з манных круп.
  2. перан. Снег у выглядзе невялікіх шарападобных зярнят.

|| памянш. крупкі, .

|| прым. крупяны, .

крупэрня, , ж.

Тое, што і крупадзёрка.

крутаверць, , ж. (разм.).

  1. Дрэннае надвор’е з завірухай, мяцеліцай.

    • На дварэ к.
  2. Вірлівая вада, паводка.

крутадушнік, , м. (разм.).

Ілжывы, няшчыры чалавек.