Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

этолаг, , м.

Спецыяліст па эталогіі.

этрускі, , м.

Старажытныя плямёны, якія насялялі ў 1-м тысячагоддзі да н. э. паўночны захад Апенінскага паўвострава.

|| прым. этрускі, .

  • Этруская мова.

этыка, , ж.

  1. Філасофскае вучэнне аб маралі, яе развіцці, прынцыпах, нормах і ролі ў грамадстве.

  2. Сукупнасць норм паводзін, мараль якой-н. грамадскай групы.

    • Навуковая э.
    • Урачэбная э.

|| прым. этычны, .

этыкет, , м.

Устаноўлены парадак паводзін, формы абыходжання ў якім-н. асяроддзі, грамадстве.

  • Дыпламатычны э.

|| прым. этыкетны, .

этыкетка, , ж.

Ярлык на чым-н. з фабрычным, гандлёвым кляймом, подпісам і пад.

  • Э. на бутэльцы.

|| прым. этыкетачны, .

этыл, , м.

Трупа з атамаў вугляроду і вадароду, якая ўваходзіць у састаў многіх арганічных злучэнняў.

|| прым. этылавы, .

  • Э. спірт.

этылен, , м.

Бясколерны газ, які складаецца з вугляроду і вадароду і выкарыстоўваецца для атрымання поліэтылену, этылавага спірту і інш.

|| прым. этыленавы, .

этымалагізаваць, ; незак. (спец.).

Займацца этымалагізацыяй.

|| наз. этымалагізаванне, .

этымалагізацыя, , ж. (спец.).

Устанаўленне этымалогіі якога-н. слова.

этымалогія, , ж.

  1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне і роднасныя сувязі слоў.

  2. Паходжанне таго або іншага слова ці выразу.

  • Народная этымалогія (спец.) — пераробка запазычанага слова па ўзору блізкага па гучанню слова роднай мовы.

|| прым. этымалагічны, .

  • Э. слоўнік.