Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ба́хнуцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Ударыцца аб што-н.

    • Б. галавой аб вушак.
  2. Паваліцца з шумам.

    • Б. на падлогу.

ба́хнуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Утварыць моцны адрывісты гук, выстраліць.

    • Б. з вінтоўкі.
  2. З шумам ударыць, стукнуць, кінуць.

    • Б. шклянку на падлогу.

|| незак. бахаць, ✂.

|| наз. баханне, ✂.

бахча́, ✂, ж.

Поле, на якім вырошчваюць гарбузы, кавуны, дыні.

|| прым. бахчавы, ✂.

  • Бахчавыя культуры.

бахчаво́д, ✂, м.

Спецыяліст па бахчаводству.

бахчаво́дства, ✂, н.

Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем бахчавых культур.

|| прым. бахчаводны, ✂.

бац, гукаперайм.

  1. гукаперайм. Ужыв. як гукаперайманне для абазначэння рэзкага адрывістага гуку (разм.).

  2. у знач. вык. Ужыв. для перадачы нечаканасці, раптоўнасці дзеяння.

    • Б. яго па спіне.

бацві́нне, ✂, н., зб.

  1. Лісце і сцёблы буракоў.

    • Наламаць бацвіння.
  2. Страва, прыгатаваная з бурачных сцёблаў і лісця.

    • Наварыць бацвіння.

ба́цнуцца, ✂; зак. і аднакр. (разм.).

З шумам паваліцца, кінуцца.

  • Б. на канапу.

ба́цнуць, ✂; зак. (разм.).

Моцна ўдарыць.

  • Б. па хрыбце.

бацы́ла, ✂, ж.

Хваробатворная бактэрыя, якая мае форму палачкі.

  • Туберкулёзная б.
  • Б. ўтрыманства (перан.).

|| прым. бацылавы, ✂.