Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хмыліцца, ; незак.

  1. Злосна ўхмыляцца.

  2. Прыціскаць вушы да галавы (пра каня).

    • Конь хмыліцца, можа ўбрыкнуць.

|| зак. ухмыліцца, .

хмялець, ; незак.

Станавіцца п’яным, п’янець.

|| зак. захмялець, .

хна, , ж.

Расліна, з якой атрымліваюць жоўта-чырвоную фарбу, а таксама сама гэта фарба.

  • Х. ўжываецца для фарбавання валасоў.

хны:

  • хоць бы хны, у знач. вык. (разм.) — ніколькі не хвалюе, не турбуе каго-н.

    • Яго папярэджваюць, а ён злуч. уступальны. бы хны.

хныкаць, ; незак. (разм.).

  1. Жаласна плакаць, утвараючы ныючыя гукі.

  2. перан. Скардзіцца, наракаць на што-н.

|| наз. хныканне, .

хобат, , м.

  1. У слана: нос у выглядзе доўгага трубападобнага адростка.

  2. Падоўжаны нос у тапіраў, хахуль, кратоў (спец.).

  3. Выцягнуты прыдатак у пярэдняй частцы цела некаторых беспазваночных і насякомых, якая служыць для хапання здабычы і абароны (спец.).

  4. Частка механізмаў, машын, якая па форме нагадвае хобат жывёлы (спец.).

  5. Задняя падоўжаная частка лафета артылерыйскай гарматы або задняя частка станка кулямёта (спец.).

|| прым. хобатны, .

хобі, нескл., н.

Захапленне чым-н., любімы занятак у вольны час.

  • Яго х. — збіранне марак.

хованка, , ж.

  1. Месца, дзе можна знайсці прытулак, схавацца ад каго-, чаго-н.

  2. Скрытае, патайное месца для захоўвання чаго-н.

  3. мн. Дзіцячая гульня, у якой адзін шукае астатніх удзельнікаў гульні, якія схаваліся.

ход, , м.

  1. гл. хадзіць.

  2. Рух, перамяшчэнне ў якім-н. напрамку.

    • Сядзець у вагоне па ходу поезда.
    • Машына паскорыла х.
  3. перан. Развіццё, цячэнне чаго-н.

    • Х. заняткаў.
    • Х. падзей.
  4. Перамяшчэнне рухомай часткі механізма ад аднаго крайняга становішча да другога, а таксама велічыня гэтага перамяшчэння.

    • Х. поршня.
    • Велічыня ходу прэса.
  5. Дзеянне, работа, якую выконвае машына, механізм.

    • Х. гадзінніка.
  6. Рабочая частка машыны, механізма (спец.).

    • Анкерны х. гадзінніка.
  7. Тэхналагічны працэс; цыкл (спец.).

    • Домна на гарачым хаду.
  8. У шахматах, картах і пад.: чарговае выступленне іграка.

    • Х. пешкі.
    • Х. пешкай.
    • Х. козырам.
  9. перан. Прыём, манеўр для дасягнення якой-н. мэты.

    • Дыпламатычны х.
    • Хітры х.
  10. Месца, праз якое ўваходзяць куды-н., уваход.

    • Пакой з асобным ходам.
  11. Месца, па якім ходзяць, шлях, пераход.

    • Падземны х.
  12. перан. Магчымасць дасягнення чаго-н.

    • Трэба даваць х. маладым пісьменнікам.

  • Жалезны ход — ніжняя хадавая металічная частка воза або іншых якіх-н. транспартных сродкаў.

  • Малы ход — запаволены ход судна, а таксама каманда, якая перадаецца ў машыннае аддзяленне для змяншэння ходу судна.

  • Поўны ход! — словы каманды: з гранічнай скорасцю.

  • На хаду — мімаходам.

  • Па ходу справы — у залежнасці ад абставін.

  • Поўным ходам — інтэнсіўна, узмоцнена (ідзе, ішло і пад. што-н.).

  • Сваім ходам — 1) пехатой; 2) работай свайго матора.

|| прым. хадавы, .

  • Дзве хадавыя гадзіны.

ходзікі, , н. (разм.).

Насценны гадзіннік простай канструкцыі з гірамі.