Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эратычны, ✂, ж. (кніжн.).

  1. гл. эратызм і эротыка.

  2. Прасякнуты эратызмам.

|| наз. эратычнасць, ✂.

эрг, ✂, м. (спец.).

Адзінка работы (энергіі), роўная рабоце, выкананай сілай у адну дыну на шляху ў адзін сантыметр.

эрдэльтэр’ер, ✂, м.

Парода сабак — вялікі службовы тэр’ер з густой шорсткай поўсцю на мордзе, якая расце ў выглядзе барады і вусоў.

  • Парода эрдэльтэр’ераў.

эрзац, ✂, м.

Непаўнацэнны заменнік чаго-н., сурагат.

  • Э. ікры.
  • Э. скуры.

эркер, ✂, м.

Тое, што і ліхтар (у 2 знач.).

|| прым. эркерны, ✂.

эрозія, ✂, ж.

Поўнае або частковае разбурэнне паверхні чаго-н.

  • Э. глебы.

|| прым. эразійны, ✂.

  • Эразійныя працэсы.

эрудзіраваны, ✂.

Дасведчаны, які валодае эрудыцыяй.

  • Э. чалавек.

|| наз. эрудзіраванасць, ✂.

эрудыт, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто мае вялікую эрудыцыю.

|| ж. эрудытка, ✂.

эрудыцыя, ✂, ж.

Начытанасць, глыбокія і ўсебаковыя веды ў якой-н. галіне.

  • Чалавек з вялікай эрудыцыяй.

эрытрацыты, ✂, м.

Састаўная частка крыві — чырвоныя крывяныя цельцы, якія ўтрымліваюць гемаглабін.

|| прым. эрытрацытны, ✂ і эрытрацытарны, ✂.