Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цукраваць, ✂; незак. (разм.).

Пасыпаць, запраўляць цукрам, саладзіць.

  • Ц. кашу.

цукразавод, ✂, м.

Завод, на якім вырабляецца цукар (у 1 знач.).

|| прым. цукразаводскі, ✂.

цукразаводчык, ✂, м.

Уладальнік цукраварнага завода.

|| ж. цукразаводчыца, ✂.

цукраметр, ✂, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння канцэнтрацыі цукру ў растворах.

|| прым. цукраметравы, ✂.

цукранос, ✂, м.

Расліна, багатая цукрам.

|| прым. цукраносны, ✂.

цукрова-белы, ✂.

Белы, як цукар, чыста-белы.

цукроза, ✂, ж. (спец.).

Трысняговы або бурачны цукар, які ўтвараецца рэшткамі глюкозы і фруктозы.

|| прым. цукрозны, ✂.

цукроўка, ✂, ж.

Летні гатунак ігрушы з салодкімі пладамі, а таксама сам плод гэтага дрэва.

цукрысты, ✂.

  1. Які змяшчае ў сабе значную колькасць цукру (у 1 знач.).

    • Цукрыстыя плады.
  2. Які мае структуру цукру.

|| наз. цукрыстасць, ✂.

цунамі, нескл., н.

Гіганцкія разбуральныя хвалі, якія ўзнікаюць на паверхні акіяна ў выніку падводнага землетрасення або вывяржэння падводных ці астраўных вулканаў.